Беларуская Служба

ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

06.07.2025 10:12
Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.
Ілюстрацыйнае фотаEuropean Union, 2025

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT працягвае праграму падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычнага пераследу і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

Спасылка на праграму і анкета для запаўнення.

Крыніца: ПЦ «Вясна»