Беларуская Служба

У Гомельскім раёне быў збіты невядомы БПЛА

13.07.2025 10:30
Хто менавіта і якім спосабам збіў апарат - невядома, піша рэгіянальнае медыя «Флагшток».
Аўдыё

Рэшткі дрона ўпалі ў раёне Зябраўкі (Ттам месціцца вайсковы аэрадром) у ноч на 12 ліпеня.

Характэрна, што ўкраінскія маніторынгавыя каналы перад гэтым не паведамлялі аб уварванні дронаў у паветраную прастору Беларусі. Гэта можа сведчыць аб тым, што быў збіты малапрыкметны для ўкраінскіх радараў беспілотнік - напрыклад, расійская Гербера.

Апошнім часам расійскія дроны падчас масіраваных атак на Украіну ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю Беларусі. Гэта фіксуюць украінскія маніторынгавыя каналы.

вх