Дачка былой старшыні Нацбанка Беларусі Надзеі Ермаковай — Юлія Кухарэнка — разам з мужам Аляксандрам валодае рыбнай кампаніяй «Белае мора», якая зарабляе мільёны на пастаўках рыбы ў дзяржаўныя структуры, — паведамляе выданне «Бюро». Кампанія імпартуе рыбу і морапрадукты, а сярод яе кліентаў — СІЗА, калоніі, бальніцы, дамы-інтэрнаты, вайсковыя часткі і Дзяржаўны памежны камітэт.
У 2025 годзе за паўгода фірма паставіла прадукцыі на звыш 3 млн рублёў: на 952 тыс. рублёў — у структуры Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, 875 тыс. — Памежкаму камітэту, 679 тыс. — унутраным войскам. У 2024 годзе выручка «Белага мора» склала 75 млн рублёў, прыбытак — 1,4 млн. Кампанія выканала каля тысячы паставак для дзяржструктур.
Юліі належыць 15% у кампаніі, яе мужу — 34%, астатняе — у яе свёкра, грамадзяніна Расіі. Сям’я Кухарэнкаў валодае элітнай нерухомасцю ў Мінску: чатырохпакаёвай кватэрай у цэнтры, яшчэ некалькімі кватэрамі, зямельным участкам каля Заслаўя і камерцыйнымі памяшканнямі.
эж