У аўторак, 15 ліпеня, Мінск накрыла залева з навальніцай. Затопленыя вуліцы выклікалі перабоі ў працы грамадскага транспарту, рух на некаторых участках спыніўся, — паведамляе выданне «Люстэрка».
«Мінсктранс» паведаміў пра магчымыя адхіленні ад раскладу. Трамваі не курсуюць на вуліцах Пляханава, Батанічнай, тралейбусы — на Казінца, Кабушкіна, Свярдлова.
ДАІ Беларусі інфармуе пра адключэнне святлафораў у некалькіх раёнах горада. Праводзяцца аварыйныя работы.
Кіроўцаў просяць выбіраць бяспечную хуткасць, трымаць дыстанцыю, не паркавацца каля дрэў, быць уважлівымі на дарозе. Паводле дадатку «Яндекс.Пробки», на дарогах — да 10-бальных затораў.
Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. 16 ліпеня чакаюцца чарговыя навальніцы, месцамі — моцныя залевы і шквалісты вецер з парывамі да 20 м/с.
эж