Беларуская Служба

У Брэсце былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні перад 3 ліпеня

16.07.2025 08:24
Затрыманых змяшчалі на 3 сутак у брэсцкі ІЧУ, пасля чаго адпусцілі.
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Паводле інфармацыі брэсцкай «Вясны», перад 3 ліпеня 2025 года брэсцкая міліцыя масава затрымлівала людзей па спісах. Затрыманых змяшчалі на 3 сутак у брэсцкі ІЧУ, пасля чаго адпусцілі.

Акрамя таго, у брэсцкім ІЧУ практычна пастаянна ёсць нехта, каго затрымалі пасля праверкі-допыту на мяжы.

Абедзве гэтыя катэгорыі затрыманых ставяцца да «палітычных», і па апошніх сведчаннях, да гэтага часу ўмовы ў брэсцкім ІЧУ для іх асабліва жорсткія (матрацы на ноч не выдаюць, па калідорах водзяць у кайданках у позе «ластаўкі», а па начах перашкаджаюць спаць — абуджаюць двойчы за ноч і прымушаюць называць ПІБ і адміністрацыйную назву»).

Брэсцкая Вясна/ав