Беларуская Служба

Беларуса, затрыманага ў Грузіі, арыштавалі на тры месяцы

16.07.2025 13:33
За апошнія гады Грузія не дала палітычнага прытулку ніводнаму грамадзяніну Беларусі.
ТурмаShutterstock/FotoDax

На тры месяцы арыштавалі беларуса, якога затрымалі на выхадзе з Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі.

Такое рашэнне вынес у другой палове дня 15 ліпеня Тбіліскі гарадскі суд. Пра гэта выданню «Позірк» расказаў беларускі праваабаронца і палітуцякач Раман Кісляк, які пражывае ў гэтай краіне.

Дакументы для абароны грамадзяніна Беларусі ў суд перадаць не ўдалося, адзначыў Кісляк. У іх ліку быліў даклад Камітэта ААН супраць катаванняў і справаздача спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі Нілса Муйжніекса.

Як паведамлялася раней, 14 ліпеня беларус прыйшоў у Дэпартамент міграцыі МУС, каб падаць дакументы на палітычны прытулак. Дакументы ў мужчыны не прынялі, а на выхадзе яго затрымалі супрацоўнікі паліцыі. У мужчыны закончыўся беларускі пашпарт і быў пратэрмінаваны час прабывання ў Грузіі. Яму пагражае дэпартацыя з Грузіі, магчыма, што ў Беларусь.

За апошнія гады Грузія не дала палітычнага прытулку ніводнаму грамадзяніну Беларусі.

вс