Беларуская Служба

У Беларусі – 300 «экстрэмісцкіх фармаванняў»

16.07.2025 19:36
Тэрмін «экстрэмісцкае фармаванне» быў уведзены ў заканадаўства ў 2021 годзе ў сувязі з рэпрэсіямі пасля падзей 2020 года.
   2020
Лукашэнкаўская міліцыя ў 2020 годзе Andrei Bortnikau/Shutterstock

15 ліпеня МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» аб'яднанне «Аўтаномнае дзеянне». Гэта 300-е «экстрэмісцкае фармаванне» ў адпаведным спісе на сайце ведамства, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Беларусі па абвінавачанні ў «стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» былі асуджаныя мінімум 277 чалавек, 65 з іх – завочна.

Тэрмін «экстрэмісцкае фармаванне» быў уведзены ў заканадаўства ў 2021 годзе ў сувязі з рэпрэсіямі пасля падзей 2020 года.

вс