Беларуская Служба

Беларусь адказала Польшчы, якая прад’явіла прэтэнзіі пасля інцыдэнту на мяжы

17.07.2025 16:01
Пазаўчора польскіх функцыянераў Памежнай службы закідалі з беларускага боку мяжы «кактэйлем Молатава» і камянямі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.facebook.com/STRAZGRANICZNA

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк паведаміў, што Польшча на ўзроўні паўнамоцных прадстаўнікоў падала рашучы пратэст беларускаму боку.

У адказе Польшчы МЗС Беларусі заявіла, што ЕС ігнаруе сапраўдныя прычыны міграцыі і адмаўляецца ад канструктыўнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Заявы Польшчы з абвінавачаннем Беларусі ў інцыдэнтах на мяжы не адпавядаюць рэчаіснасці. Аб гэтым sb.by паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве краіны.

У заяве МЗС Беларусі таксама гаворыцца:

- Спробы перакласці адказнасць за міграцыйны крызіс ЕС на Беларусь уводзяць у зман і не спрыяюць вырашэнню праблемы.

Знешнепалітычнае ведамства РБ падкрэсліла, што палітыка самога ЕС, у тым ліку ваеннае ўмяшанне, палітычны ціск і спробы змена ўрадаў у іншых, дэстабілізавала цэлыя рэгіёны, з-за чаго мільёны людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы.

- Абвінавачанні ў адрас Беларусі не дапамогуць вырашыць крызіс, які быў створаны ў Еўропе, - адзначылі ў сваёй заяве беларускія дыпламаты.

СБ/ав