Тэлеграм-канал ГУБАЗіК папрасіў людзей дапамагчы апазнаць па фота ўдзельнікаў акцый пратэсту 2020 года ў Гродне. Раней такім жа чынам апрычнікі рэжыму Лукашэнкі шукалі пратэстоўцаў у Баранавічах і Жодзіне.
Як заўважыла выданне «Зеркало», у канале сілавікоў з'явілася відэа мужчын, якія стаяць у счэпцы на адной з вуліц Гродна. У кадр трапілі твары дзясяткаў чалавек. Губацікаўцы абазначылі семярых, якіх яны спрабуюць ідэнтыфікаваць.
Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што апошнім часам людзей сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах паводле артыкулу, у якім гаворыцца пра грубае парушэнне грамадскага парадку. На думку праваабаронцаў, гэта можа быць звязана са сканчэннем тэрміну даўнасці па адпаведным артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што ў апошнія тыдні судовыя справы паводле згаданага артыкулу пастаўленыя «амаль на канвеер».
вс