Беларуская Служба

Праваабаронцы паведамілі пра пачатак шматлікіх судовых працэсаў па «справе дваровых чатаў»

20.07.2025 18:31
Тыдзень таму паведамлялася пра пачатак судовага працэсу ў Гродне над пяццю мясцовымі жыхарамі. 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Пра пачатак шматлікіх судовых працэсаў па «справе дваровых чатаў» паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле інфармацыі, «некаторыя судовыя працэсы ўжо пачаліся, некаторыя пачнуцца ў бліжэйшы час», зазначае «Позірк».

У паведамленні гаворыцца, што ўвосень 2024 года «па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў», якія «нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю».

«Тады ж КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» ініцыятыву «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи», – адзначаюць праваабаронцы.

14 ліпеня цэнтр «Вясна» паведаміў пра пачатак судовага працэсу ў Гродне над пяццю мясцовымі жыхарамі. Іх абвінавачваюць паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дачыненне да дваровых Тэлеграм-чатаў.

вс