Паводле дадзеных мытнай статыстыкі КНР, у чэрвені Кітай значна скараціў закупкі калійных угнаенняў. Гэта закранула і пастаўкі з Беларусі, паведамляе партал reform.news.
Імпарт хларыду калію склаў 650 тыс. тон — на 22,3% менш у параўнанні з чэрвенем 2024 года. У грашовым выражэнні імпарт знізіўся на 25,4% — да 194,3 млн долараў.
Пастаўкі калію з Беларусі ў чэрвені скараціліся ў 2,5 раза — да 35,2 млн долараў. З Расіі — на 37,6% (да 53 млн долараў). Адначасова імпарт з Канады вырас у шэсць разоў — да 39,2 млн долараў. Таксама Кітай завёз калійныя ўгнаенні з Лаоса (29,8 млн долараў), Ізраіля (14,6 млн) і Іярданіі (15,8 млн).
Паводле вынікаў першага паўгоддзя імпарт калію ў КНР скараціўся на 2,4% — да 6,28 млн тон, у грашовым вымярэнні — на 12,2% (да 1,8 млрд долараў).
Беларускі калій за шэсць месяцаў страціў 21,7% аб’ёму рынку — да 376,2 млн долараў. Імпарт з РФ склаў 647,2 млн (-2,3%), з Канады — 304,1 млн (-28,1%).
эж