Беларуская Служба

Расійскі «Аэрафлот» зноў адмяніў рэйсы ў Мінск

21.07.2025 13:47
У нядзелю «Аэрафлот» таксама ўжо адмяняў рэйсы ў беларускую сталіцу. 
Самалёты расійскай авіякампаніі «Аэрафлот»Media_works/Shutterstock

Расійская авіякампанія «Аэрафлот» у панядзелак, 21 ліпеня, адмяніла тры рэйсы ў Мінск.

Планаванае прыбыццё самалётаў у Мінск – а 13:45, 17:50 і 21:55 паводле беларускага часу. Адпаведна, адмененыя таксама зваротныя рэйсы ў Маскву. Акрамя таго, было паведамлена пра затрымку двух ранішніх рэйсаў «Аэрафлота».

У нядзелю «Аэрафлот» таксама ўжо адмяняў рэйсы ў беларускую сталіцу. Прычына пазаштатнай сітуацыі – абмежаванні на палёты ў раёне аэрапорта Шарамеццева з-за атакаў украінскіх дронаў.

Беларуская авіякампанія «Белавія» не паведамляла пра адмену рэйсаў у Маскву.

вс