Змест YouTube-каналу «Delfi Літва», які належыць аднайменнаму літоўскаму парталу навін – найбуйнейшаму анлайн-СМІ ў Літве – у Беларусі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», вынікае з абноўленага спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.
Адпаведнае рашэнне 18 ліпеня прыняў суд Ленінскага раёну Магілёва, паведамляе Радыё «Свабода».
На гэты YouTube-канал падпісаныя больш за 100 тыс. чалавек.
Delfi з’явіўся ў 1999 годзе ў трох краінах Балтыі: спачатку ў Эстоніі, затым у Латвіі і Літве. Задумваўся як адзіны панбалтыйскі праект, але цяпер гэта тры незалежныя адзін ад аднаго сродкі масавай інфармацыі, хоць яны выступаюць пад адным брэндам і ўваходзяць у адну медыягрупу Ekspress Grupp. Кожны партал працуе на нацыянальнай мове сваёй краіны, а таксама на рускай (літоўскі – яшчэ і на англійскай).
Літоўскі партал Delfi рэгулярна асвятляе беларускую тэматыку, пры гэтым у Беларусі не адкрываецца з 2023 году.
25 сакавіка 2022 году расійскі «Роскомнадзор» заблакаваў доступ да літоўскай версіі Delfi на тэрыторыі Расіі. На пачатку красавіка 2022-га гэтае ж ведамства заблакавала рускамоўную версію латвійскага парталу Delfi.
вс