Беларуская Служба

У Навагрудскім раёне мор рыбы: калгас зліваў гной у раку

22.07.2025 12:34
Людзі заўважылі, што вада ў рацэ стала мутнай, і ў ёй плавалі мёртвыя рыбіны. У сацсетках яны абвінавацілі калгас «Свіцязь» у неаднаразовым зліве гною ў ваду.
    :
У Навагрудскім раёне мор рыбы: калгас зліваў гной у раку https://1pr.live/

У вёсцы Ярошыцы Навагрудскага раёна здарылася экалагічная катастрофа — у мясцовай рацэ Ятранка масава загінула рыба. Мясцовыя жыхары паведамілі, што прычынай мог стаць зліў гнаявых сцёкавых вод з малочнатаварнай фермы, спасылаючыся на выданне «Першы», паведамляе газета «Наша Ніва».

Людзі заўважылі, што вада ў рацэ стала мутнай, і ў ёй плавалі мёртвыя рыбіны. У сацсетках яны абвінавацілі калгас «Свіцязь» у неаднаразовым зліве гною ў ваду.

На месца выехалі інспектары і спецыялісты па ахове навакольнага асяроддзя. У Міністэрстве прыродных рэсурсаў Беларусі пацвердзілі: сцёкі сапраўды трапілі ў раку з тэрыторыі фермы, і ў выніку загінула шмат рыбы. Былі ўзятыя пробы вады і доннага грунту, цяпер іх аналізуюць у лабараторыі.

Калі парушэнні пацвердзяцца, адказныя асобы і гаспадарка могуць панесці адміністрацыйную або іншую адказнасць. Страты, нанесеныя прыродзе, будуць ацэненыя пасля завяршэння экспертызы.

эж