Беларуская Служба

Амаль ста беларусам анулявалі літоўскі від на жыхарства 

22.07.2025 13:46
Адмовы ў выдачы ВНЖ з гэтай нагоды атрымаў 121 беларус, а яшчэ 303 ВНЖ не былі падоўжаныя.
Літоўскія сцягіshutterstock/Janis Smits

Станам на чэрвень 2025 года Літва анулявала 97 відаў на жыхарства, выдадзеных грамадзянамі Беларусі. Іх палічылі пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведамляе euroradio.

Адмовы ў выдачы ВНЖ з гэтай нагоды атрымаў 121 беларус, а яшчэ 303 ВНЖ не былі падоўжаныя. Пра гэта піша LRT са спасылкай на кіраўніцу Дэпартамента міграцыі Эвеліну Гудзінскайце.

Як прыклад выданне расказвае гісторыю беларускі, якая пераехала з сям'ёй у Літву пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Жанчыне адмовіліся падаўжаць від на жыхарства.

Падставай стала заключэнне Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы, які прызнаў грамадзянску Беларусі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Літоўскі бок спаслаўся на тое, што ў 2014-2020 гадах жанчына працавала ў кампаніі «Белавія» — на думку літоўскай спецслужбы, гэта азначае лаяльнасць да рэжыму Лукашэнкі. Таксама жанчына часта наведвала радзіму: яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь за час дзеяння літоўскага ВНЖ. Сама беларуска тлумачыць паездкі неабходнасцю клапаціцца пра хворага бацьку, зрабіць дакументы ды інш.

эж