У вёсцы Дзікушкі Лідскага раёну абрынуўся фасад сядзібы Мінейкаў — з франтонам і калонным порцікам. Будынак шмат гадоў трымаўся на пашкоджаных апорах. У 2022 годзе жыхары прасілі ўлады хаця б закласці небяспечныя праёмы, але Лідскі райвыканкам адказаў, што гэта можа «нанесці яшчэ большую шкоду культурнай каштоўнасці», паведамляе svaboda.org.
Маёнтак вядомы з XVIII стагоддзя, сама сядзіба ўзведзеная ў 1930-х.
Гэта далёка не адзіны прыклад занядбання. У апошнія гады часткова або цалкам абрынуліся:
- капліца сядзібы Агінскіх у Ручыцы (Вілейшчына),
- арка замку ў Смалянах (Аршаншчына),
- сцяна касцёла 1809 г. у Зэмбіне (Барысаўшчына),
- частка кляштару бернардзінцаў у Селішчы (Ушацкі раён).
Улады Беларусі часта не кансервуюць, а часам і зносяць старыя будынкі, як, напрыклад, у Заслаўі, Оршы, Смалянах і Горадні.
эж