Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала Зяленскага паскорыць прыняцце закона пра беларускіх добраахвотнікаў

23.07.2025 11:43
Закон павінен вырашыць шэраг актуальных праблем: ад легалізацыі і атрыманьня грамадзянства — да матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння беларускіх байцоў.
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з заклікам падтрымаць і паскорыць прыняцце закона, які вызначае прававы статус беларускіх добраахвотнікаў, паведамляе reform.news

Праект закона быў ініцыяваны яшчэ ў сакавіку пасля круглага стала ў Кіеве з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, дарадцы Офіса прэзідэнта Міхаіла Падаляка, дэпутатаў Вярхоўнай Рады і намесніка міністра ў справах ветэранаў Украіны.

Закон павінен вырашыць шэраг актуальных праблем: ад легалізацыі і атрыманьня грамадзянства — да матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння беларускіх байцоў.

«Каманда Святланы Ціханоўскай уважліва сочыць за сітуацыяй і ведае пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне. Мы падтрымліваем пастаянны кантакт з украінскімі ўладамі. Зварот да прэзідэнта Зяленскага — чарговы крок для паскарэння працэсу. Спадзяёмся, што разам з украінскім бокам зможам дасягнуць канкрэтных рашэнняў», — заявіў дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.

эж