Беларуская Служба

Да маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча прыйшлі з ператрусам

23.07.2025 17:12
У мінскі дом да маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча — Галіны, прыходзілі з ператрусам. Гэта адбылося сёння раніцай, 23 ліпеня.
.
.pixabay.com/CC0

«Сказалі, што я ў вышуку, хацелі даведацца мой нумар тэлефона і ў якім еўрапейскім горадзе я пражываю», — распавяла Галіна «Вясне».

Гэта не першы ператрус у Галіны. Так, у 2021 годзе жанчыну шукалі «за супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі каналамі і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля гэтага ёй давялося тэрмінова з'ехаць з краіны.

«Цяпер яны хочуць мяне прыцягнуць за маршы», — перакананая Галіна.

Нагадаем, Галіна — маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча. Яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У пачатку красавіка 2025 г. ён пераведзены ў турму № 4.

Вясна/ав