Фотамастачка Ірына Арахоўская, якая ў свой час працавала ў «Нашай Ніве», заўважыла, што адно са зробленых ёй фота тых часоў без узгаднення змясцілі на вокладцы беларускага афіцыйнага падручніка па французскай мове, піша Наша Ніва.
«На першым здымку падручнік па французскай за 9 клас ад Міністэрства адукацыі Беларусі. Другая карцінка — маё фота для «Нашай Нівы». Міністэрства адукацыі не звярталіся да мяне па дазвол на выкарыстання фота, а проста скралі яго сабе на вокладку», — напісала Арахоўская.
Пры гэтым вернікі-баптысты Тарас і Юлія Цялькоўскія, якія сталі героямі той публікацыі 2017 года, пасля 2020 года былі вымушаныя, як і сотні тысяч беларусаў, пакінуць радзіму. «Наша Ніва» пра іх неаднаразова пісала ў 2022 і 2023 гадах.
НН/ав