Беларуская Служба

У Беларусі заблакавалі сайты праекта «Праваабаронцы супраць катаванняў» і расійскага «Мемарыяла»

24.07.2025 15:00
Па версіі пракуратуры, на сайтах ініцыятыў размяшчаліся ілжывыя і экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю ўлады.
Сайт «Праваабаронцы супраць катаванняў»https://protivpytok.org/скрыншот

Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў «Праваабаронцы супраць катаванняў» і «Мемарыял ПЗК», паведамляе «Вясна» са спасылкай на ведамства.

Па версіі пракуратуры, на сайтах ініцыятыў «размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян, а таксама экстрэмісцкія матэрыялы, якія накіраваны на дыскрэдытацыю кіраўніка дзяржавы, органаў улады і кіравання».

Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» створана ў 2011 годзе, яна аб'ядноўвае беларускіх праваабаронцаў і юрыстаў, якія займаюцца праблемай прымянення катаванняў у Беларусі.

«Мемориал. Поддержка политзаключенных» – расейская ініцыятыва. Праект збірае і распаўсюджвае інфармацыю пра палітвязняў, дапамагае палітвязням знайсці і аплаціць адваката і г.д.

аз

Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

24.07.2025 11:45
Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі».