Беларуская Служба

Журналіст Яраслаў Сцешык абвешчаны ў вышук у Беларусі і РФ

24.07.2025 16:03
Мужчына адзначыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што «следчыя патурбавалі» яго блізкіх.
Яраслаў Сцешык www.facebook.com

Журналіст Яраслаў Сцешык паведаміў, што знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі і Расіі, а «магчыма, і ў міжнародным».
Мужчына адзначыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што «следчыя патурбавалі» яго блізкіх. «Крымінальная справа ці за экстрэмізм, ці за тэрарызм – але дакладна за працу журналістам і вядоўцам на «Белсаце», – напісаў Сцешык.

23 ліпеня стала вядома, што ў вышук у Расіі абвешчаныя чатыры з пяці грамадзян, якіх МУС Беларусі лічыць датычнымі да інфармацыйнага агенцтва «Позірк», якое ўлады лічаць «экстрэмісцкім фарміраваннем».

У базу «Вышук» на сайце МУС РФ уключаныя палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман (чвэрць стагоддзя жыве ў Германіі), а таксама журналістка Таццяна Каравянкова, якая раней сама паведаміла пра гэта.

Да «экстрэмісцкага фарміравання» беларускае МУС прылічыла таксама праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак у расійскай базе вышуку яго пакуль няма.

У спісе «экстрэмісцкіх фарміраванняў» на 23 ліпеня 300 пазіцый (уключаючы «дапаўненні»), у тым ліку больш за 40 СМІ розных тыпаў, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў.

аз

У базу вышуку ў Расіі ўпісалі беларускіх аналітыкаў Класкоўскага, Рудкоўскага, Фрыдмана

23.07.2025 16:02
Усіх іх МУС Беларусі залічыла ў так званае «экстрэмісцкае фармаванне».