Ён, як адзначалася, павінен будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх.
У Дапаможніку абраныя пакуль тры краіны — Грузія, Польшча і Літва. Менавіта там адбылася найбольшая міграцыя беларусаў. Надалей гэты пералік краін плануецца пашыраць.
Галоўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы стварэння Дапаможніка — гэта валанцёры і валанцёркі «Вясны». Яны вывучалі рэгуляванне па мірных сходах у кожнай з трох прадстаўленых краінаў.
Дапаможнік – гэта адмысловы сайт.
Вясна/ав