Мікалай (імя хлопца змененае) вяртаўся з працы, калі да яго падышла група нецвярозых людзей. Адзін з іх, верагодна, палічыў, што хлопец здымае яго на тэлефон, калі ён пераключаў музыку на прыладзе, - і раптоўна ўдарыў. Нешта выкрыкваючы на літоўскай, ён нанёс беларусу мінімум тры ўдары кулаком па твары і схаваўся.
Хуткую выклікалі відавочцы сцэны, хлопец быў дастаўлены ў цэнтр сківічна-тварнай хірургіі. Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелага ірваную рану ніжняй губы і рассячэнне верхняй, удар мяккіх тканін і пашкоджанні дзясны і зубоў. Лекары наклалі яму каля дзясятка швоў.
Журналіст сам падаў заяву ў паліцыю. Па факце здарэння будзе распачатае расследаванне па крымінальнай справе.
Malanka Media/ав