Беларуская Служба

Цэны на нерухомасць у беларускай сталіцы растуць шалёнымі тэмпамі

27.07.2025 10:10
За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску дадаў больш за 500 долараў.
.  .
Ілюстрацыя. Жылы квартал. Shutterstock/TheHighestQualityImages

Паводле апошніх дадзеных партала Realt.by, якія прыводзіць «Наша Ніва», сярэдні кошт прапановы метра жытла ў Мінску дасягнуў $1925. Год таму, у ліпені 2024 года, ён складаў $1406.

Атрымліваецца, што за год метр у сталіцы дадаў больш за 500 долараў.


Для параўнання: з чэрвеня 2023 па чэрвень 2024-га метр у Мінску падаражэў усяго на 50 долараў — з 1360 да 1406 долараў.

Адметна, што ў апошнія месяцы рост толькі паскорыўся. Калі 18 мая кошт метра па прапановах складаў $1810, то ўсяго праз два месяцы ён дасягнуў $1925. Гэта плюс 6,3% за два месяцы.

Такім чынам, гэтым летам быў пабіты рэкорд восені 2013 года, калі квадрат у сталіцы па прапановах каштаваў 1840 долараў.

А вось рэкорд восені 2007 года, калі метр у Мінску дасягнуў адзнакі ў 2000 долараў, пакуль застаецца не пераадоленым.

нг