Беларуская Служба

У Беларусі забаранілі некалькі мадэляў кітайскіх тэлефонных апаратаў

27.07.2025 17:29
Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышана ў 330 разоў.
    .
У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Фота: www.texet.ru

Стацыянарныя тэлефоны маркі Texet былі прызнаныя небяспечнымі для здароўя – паведамляе Хартыя'97.

Дзяржаўны стандарт унёс у рэестры небяспечных прадуктаў дзве мадэлі кітайскай маркі Texet-TX-234 і TX-236. Прычына заключаецца ў вялізным лішку дапушчальнага ўзроўню свінцу ў прыпоі: да 33% замест дапушчальнага 0,1%.

Цяпер гэтыя тэлефоны нельга ўвозіць, прадаваць альбо распаўсюджваць у краіне.

нг