Беларуская акадэмія, якая працуе ў Беластоку, прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 22 ліпеня, у спісе акадэмія з’явілася 28 ліпеня, паведамляе «Люстэрка».
Да грамадзянскай ініцыятывы, як сцвярджае КДБ, мае дачыненне прафесар Святлана Сільвестрава. У пераліку пазначаныя сацсеткі праекта.
Святлана Сільвестрава ў 2014 годзе была звольненая з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і стала выкладаць ва ўніверсітэце ў Беластоку. У кастрычніку 2020 года адкрыла Беларускую акадэмію. Заняткі ў ёй пачаліся вясной 2021 года. Да 2025 года там сталі выкладаць 50 чалавек.
У 2024 годзе акадэмія атрымала новы статус – стала Беластоцкім філіялам польскай Конінскай вышэйшай школы кадраў мэнэджмэнту.
вс