Беларуская Служба

Па «справе Гаюна» пад вартай знаходзяцца 33 пацверджаныя фігуранты

28.07.2025 17:38
Агульная лічба затрыманых значна большая.
Лагатып цяпер закрытага праекта «Беларускі Гаюн»Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

У Беларусі працягваюцца затрыманні па крымінальнай справе, звязанай з маніторынгавым праектам «Беларускі Гаюн».

Як паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на былых вязняў Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Большасць затрыманых – гэта мужчыны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра мінімум 33 пацверджаных фігурантаў па «справе Гаюна», узятых пад варту. Агульная лічба затрыманых значна большая. Праваабаронца Андрэй Стрыжак тыдзень таму паведамляў, што толькі ў СІЗА Брэста ў маі было да 50 чалавек, затрыманых па «справе Гаюна».

Па гэтай справе ўжо ідуць суды – вядома як мінімум пра шэсць судовых працэсаў.

вс