Беларуская Служба

Ціханоўская анансавала 9 жніўня ў Варшаве Марш свабоды – акцыя прымеркаваная да пяцігоддзя выбараў 2020 года

28.07.2025 19:17
Марш свабоды «стане кульмінацыяй першага дня канферэнцыі «Новая Беларусь».
         . 26  2025
Святлана і Сяргей Ціханоўскія падчас сустрэчы з беларусамі ў Варшаве. 26 чэрвеня 2025 года Яніна Яновіч/Беларуская служба Польскага радыё

Правядзенне ў Варшаве 9 жніўня Марша свабоды анансавала ў сваім Тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Акцыя пачнецца а 15:00 на плошчы імя Пілсудскага і будзе прымеркаваная да пяцігадовай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У маршы возьмуць удзел Святлана і Сяргей Ціханоўскія, паведамляе «Позірк».

«Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць свету, што беларусы штодня працягваюць змагацца за вольную і дэмакратычную краіну», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Марш свабоды «стане кульмінацыяй першага дня канферэнцыі «Новая Беларусь».

«Нават калі мы спрачаемся аб метадах, стратэгіях і інструментах змены рэчаіснасці, мы дакладна ведаем – у нас агульная мэта. А салідарнасць, надзея і падтрымка адно аднаго – гэта рэчы, якія дапамагалі беларусам усе пяць гадоў не страціць сябе і пераадольваць любыя жыццёвыя крызісы», – заяўляецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.

IV канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве.

вс