Пасля нядоўгага перапынку ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» судамі Віцебскага рэгіёну.
Бальшыня гэтых рэсурсаў не мае ніякага дачынення да Віцебшчыны, напрыклад, старонкі ў Facebook «Беларусы ў Лiтве» і «Асацыяцыя палiтвязняў Беларусi». Таксама не мае ніякай сувязі з Віцебскім рэгіёнам YouTube-канал «Беларусь 365». З гэтага спісу да «мясцовых» можна аднесці толькі Youtube-канал «Шэры кот» – канал блогера Дзмітрыя Казлова з Барані, якога ўжо 5 гадоў утрымліваюць за кратамі.
Раённыя пракуратуры зноў дэманструюць звышпільнасць, шукаючы на прасторах Інтэрнэту хоць якую «крамолу», а раённыя суды заўсёды пагаджаюцца з пракурорскімі работнікамі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск