Беларуская Служба

За працу без абавязковага рэестру ў мінулым годзе ў беларускіх таксістаў канфіскавалі некалькі сотняў аўтамабіляў

29.07.2025 14:45
Без уключэння ў рэестр звестак аб транспартных сродках транспартная дзейнасць у сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах з'яўляецца незаконнай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. https://t.me/mintransbelarus/скрыншот

Па стане на 28 ліпеня 2025 года ў Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах уключана: 5,5 тысячы перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі, 37 тысяч кіроўцаў і больш за 26 тысяч аўтамабіляў-таксі, паведаміла Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 25 студзеня 2024 г. № 32 зʼяўляецца незаконнай і забараняецца транспартная дзейнасць у сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі-таксі, без уключэння ў рэестр звестак аб транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўто, аўтамабілях-таксі).

З 1 лістапада 2024 года па выніках кантрольных мерапрыемстваў Транспартнай інспекцыяй канфіскавана 307 легкавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся пры перавозках пасажыраў у сферы таксі без уключэння звестак аб гэтых аўто ў рэестр.

Міністэрства транспарту і камунікацыяў звяртае ўвагу, што дыспетчар таксі мае права перадаваць заказы на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі толькі перавозчыкам, звесткі аб якіх (у тым ліку вадзіцелях і аўтамабілях) уключаны ў рэестр.

Чыноўнікі нагадваюць, што ўся неабходная інфармацыя для падачы дакументаў і ўключэння звестак у рэестр размешчана на сайце Транспартнай інспекцыі.

аз

У Беларусі пасля ўвядзення абмежаванняў скарачаецца колькасць ІП

29.07.2025 09:32
Сфера інфармацыі і сувязі ў Беларусі стала першай галіной па долі ліквідаваных індывідуальных прадпрымальнікаў.