Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала 11 чалавек палітычнымі зняволенымі, улічваючы іхны пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, паведамляе «Вясна».
Праваабаронцы патрабуюць таксама ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў, у прыватнасці: Віктара Меку, Андрэя Андронава, Андрэя Арла, Валерыя Іваніна, Яўгена Бялькевіча, Яўгена Пяргаева, Іллі Валвенкіна, Мікалая Ліса, Яўгена Шляхцёнка, Сафію Бачурынскую, Алену Рудую і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуюць спыніць пераслед правамерных формаў выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаюць свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў.
Праваабаронцы патрабуюць таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
аз