Беларуская Служба

Пасля вымушанага перапынку аднаўляе сваю працу дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці

30.07.2025 10:24
Арганізацыя была вымушаныя зачыніць аддзел у сярэдзіне мая праз адсутнасць фінансавання.
Аўдыё

Найперш дэпартамент працягне дапамагаць з абаронай правоў беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнай дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паведамляе Еўрадыё.

«Акурат сёння мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку, можа, часткова працу. Але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі», — заявіла кіраўніца дэпартамента Вольга Дабравольская.

юл