Як адзначаецца ў заяве, гэтыя апараты выкарыстоўваюцца для нанесення ўдараў па тэрыторыі Украіны, у тым ліку па мірных гарадах, што становіцца вядома дзякуючы беларусам, незалежным медыя і грамадзянскім ініцыятывам.
Паводле Кабінета, выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі для такіх мэт пагражае жыццю і здароўю беларускіх грамадзян. У дакуменце падкрэсліваецца, што ўсе дзеянні Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі адбываюцца з асабістай згоды Аляксандра Лукашэнкі, які нясе поўную адказнасць за магчымыя наступствы парушэння Канстытуцыі і міжнароднага права.
Кабінет заяўляе, што палітыка Лукашэнкі фактычна перадае ваенны суверэнітэт краіны пад кантроль Узброеных сіл Расіі, уключаючы кантроль над паветранай прасторай. Паводзіны рэжыму, на думку аўтараў заявы, ствараюць рызыку таго, што беларусы могуць быць уцягнутыя ў вайну.
Павелічэнне колькасці расійскіх БПЛА ў беларускім небе разглядаецца як сведчанне падрыхтоўкі да магчымай удзелу Беларусі ў ваенных дзеяннях на баку Расіі.
«Лукашэнка – саўдзельнік агрэсіі супраць Украіны і нясе персанальную адказнасць за ваенныя злачынствы супраць украінцаў», — заяўляе Кабінет.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларусаў, якія не жадаюць удзелу краіны ў вайне, звяртацца ў мясцовыя органы ўлады і Міністэрства абароны з патрабаваннем растлумачыць, як забяспечваецца бяспека грамадзян і чаму над Беларуссю лятаюць небяспечныя беспілотнікі.
ав