Беларуская Служба

Лукашэнкаўскае КДБ змушае пагрозамі да супрацы 7 актывістаў

31.07.2025 14:49
Рэжым Лукашэнкі цісне на дэмакратычных актывістаў нават за мяжой.
   ,        ()          ()  -
Старшыня Каардынацыйнай рады Беларусі, намеснік кіраўніка Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан (справа) і намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага ўрада Беларусі Павел Латушка (злева) падчас прэс-канферэнцыі ў Музеі свабоднай Беларусі ў ВаршавеPAP/Marcin Obara

Вядзецца судовы пераслед прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады. Агучана падазрэнне, што да трагічнага лёсу зніклай былой спікеркі Рады Анжалікі Мельнікавай. Гэтыя пытанні ўздымаліся на прэсавай канферэнцыі ў Варшаве прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл.

У чацвер у Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі ды спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана. Беларускія палітыкі казалі пра моцны ціск з боку спецслужб рэжыму, які назіраецца апошнія дні. У першую чаргу праў шантаж і подкуп КДБ спрабавалі завербаваць актывістаў НАУ, распавёў Павал Латушка.

— 27 і 28-га ліпеня бягучага года спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі былі здзейсненыя 7 спроб вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Ціск працягваецца па сённяшні дзень.

З пераследам сутыкаюцца таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, зазначыў Арцём Брухан.

— На ўсіх кандыдатаў Каардынацыйнай рады па асабістаму загаду Лукашэнкі ўзбуджана 257 крымінальных спраў, пачалася канфіскацыя маёмасці чальцоў КР. Цяпер ажыццяўляюцца рэпрэсіі супраць родных.

Павал Латушка дадаў, што баіцца за жыццё зніклай спікеркі Анжалікі Мельнікавай.

— Прайшло больш за 4 месяцы з моманту знікнення былой спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Да гэтага часу не з’явілася ніякай інфармацыі пра месца яе знаходжання, што выклікае ў нас падазрэнні пра яе магчымую смерць.

На думку беларускіх дэмакратычных палітыкаў, пераслед апазіцыі ў выгнанні – гэта частка гібрыднай агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі на краіны ЕС.

юл