Беларуская Служба

Палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойка перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу

01.08.2025 16:43
Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022-га. Яе асудзілі да сямі гадоў зняволення паводле артыкула 130 КК («распальванне варажнечы»).
Праваабаронца Наста Лойкафота з сайту «Нашай Нівы»

Палітзняволенай праваабаронцы Насце Лойцы зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання. Яе адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на паўгода, паведамляе выданне «Наша Ніва».

Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022-га. Яе асудзілі да сямі гадоў зняволення паводле артыкула 130 КК («распальванне варажнечы»).

Увосень 2024 года яе адвезлі з калоніі ў Мінск для ўдзелу ў судзе ў якасці сведкі. Палітзняволеных часам вывозяць даваць паказанні супраць новых палітвязняў. Адмовіцца прысутнічаць на судзе нельга, але паказанні залежаць ад самога чалавека.

Калі Насту пасля гэтага суда вярнулі ў калонію, то яе перавялі ў іншы атрад і зарэгістравалі шэраг «парушэнняў», праз што яна і трапіла ў ПКТ.

Зняволенага ў ПКТ ізалююць ад астатніх людзей. На свежае паветра з ПКТ выводзяць толькі на прагулку. Умовы там лепшыя, чым у ШІЗА: у зняволенага хаця б ёсць падушка і коўдра.

эж

Human Rights Watch: Улады Беларусі падвоілі намаганні ў стварэнні інфармацыйнага вакууму на фоне ўзмацнення рэпрэсій

12.01.2024 15:19
Праваабарончая дзейнасць у Беларусі застаецца фактычна па-за законам, ніводнай праваабарончай арганізацыі не ўдалося афіцыйна зарэгістравацца.