Беларуская Служба

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская. Яны паказальныя

02.08.2025 13:14
Лідарка беларускай апазіцыі расказала пра памылкі свайго мужа пасля вызвалення, аб палітычнай сітуацыі і пра свае новыя захапленні. 
 .
Святлана Ціханоўская.Скрыншот з відэа «Жыццё-маліна»

Святлана Ціханоўская расказала ў праграме Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна», што паўтара гады таму стала займацца боксам. Яна кажа, што яе фактычна прывёў за руку да трэнера адзін чалавек. Вытрымкі з інтэрв'ю прыводзіць Наша Ніва.

«Казаў паспрабаваць, бачачы, што я ў такім і цяжкім псіхалагічным стане, і мне няма на што адцягнуцца. Хадзіць там у кіно па барах, на канцэрты, у рэстараны мне не хочацца, і я ў не ў такой сітуацыі і сабе такога не дазваляю. Але вось пра спорт я задумалася. І мне спадабалася, спадабалася тое, што там можна абстрагавацца ад сітуацыі, не праклінаючы сябе за тое, што ты робіш нешта недарэчнае ў нейкім кантэксце. І пачалося ўсё з боксу».

Яна таксама расказала, што ходзіць страляць у цір, займаецца ёгай, а таксама агульнымі групавымі практыкаваннямі.

нг