Беларуская Служба

У Літве інцыдэнт з дронам з Беларусі расследуюць як ваеннае злачынства

03.08.2025 17:02
Бюро крымінальнай паліцыі Літвы расследуе як ваеннае злачынства інцыдэнт з беспілотнікам, які 28 ліпеня заляцеў на літоўскую тэрыторыю з Беларусі, і які знайшлі 1 жніўня на вайсковым палігоне ў Гайжунах.
Панарама Вільніpixabay.com

«Інцыдэнт [...] расследуецца як асобны эпізод у рамках дасудовага расследавання ваенных злачынстваў ва Украіне пад наглядам пракурораў Дэпартаменту па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Генеральнай пракуратуры. Расследаванне праводзіць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Генеральнай пракуратуры Літвы.

Асобна ў пракуратуры ўдакладнілі, што не могуць даць больш інфармацыі, каб «не нашкодзіць расследаванню».

28 ліпеня раніцай у Літву заляцеў неапазнаны дрон з Беларусі. Яго заўважылі над Вільняй. Папярэдне сцвярджаюць, што знойдзены дрон падобны на расійскі беспілотнік «Гербера», прызначаны для падману сістэмаў супрацьпаветранай абароны, бо ён звонку нагадвае іранскі баявы дрон «Шахед».

Свабода/ав