Апошнім часам зафіксаваны выпадкі спробаў вярбоўкі беларусаў за мяжой супрацоўнікамі КДБ Беларусі — у Літве, Польшчы, Грузіі. Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў рэкамендацыі, як дзейнічаць у такой сітуацыі.
Асноўныя парады:
— Не рэагуйце на падазроныя прапановы працы, асабліва звязаныя з акцыямі пратэсту або надпісамі на сценах.
— Ігнаруйце прапановы супрацоўніцтва ад невядомых асобаў, асабліва калі яны звязваюцца па-за афіцыйнымі каналамі.
— Не перадавайце свае даныя асобам, якія сцвярджаюць, што звязаныя з беларускімі спецслужбамі.
— Не згаджайцеся на супрацоўніцтва, нават калі на вас ціснуць. Пры пагрозах звяртайцеся ў праваахоўныя органы краіны знаходжання.
Правілы бяспекі ў інтэрнэце:
— Правярайце кантакты і крыніцы;
— Не пераходзьце па сумнеўных спасылках;
— Не загружайце файлы ад незнаёмцаў;
— Карыстайцеся толькі надзейнымі каналамі сувязі.
«Будзьце пільныя і інфармуйце мясцовыя ўлады пра спробы вярбоўкі», — заклікае Офіс Ціханоўскай беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі.
эж