Беларуская Служба

У Беларусі разбіўся чарговы беспілотнік

05.08.2025 14:50
Здарэнне мела месца ў Рэчыцы, лукашысты аператыщна засакрэцілі інцыдэнт.
Ілюстрацыйны здымакImage by Bernd Thomas from Pixabay/CC0

У ноч на 4 жніўня ў Рэчыце, у раёне завода металавырабаў, адбыўся інцыдэнт з падзеннем беспілотніка.

Мясцовыя ўлады загадалі правесці эвакуацыю жыхароў прыватнага сектара, на месца выслалі сапёраў і сілавікоў. Па словах відавочцаў, дрон не ўзарваўся і быў аператыўна канфіскаваны спецслужбамі. Людзей прымусілі даць падпіску аб неінфармаванні пра здарэнне. Афіцыйныя органы не каментавалі інцыдэнт, крымінальная справа таксама не ўзбуджалася, піша «Флагшток».

Інцыдэнт адбыўся падчас чарговага масіраванага нападу Расіі ва Украіну, аднак у тую ноч украінскія маніторынгавыя каналы не зафіксавалі палёты расійскіх беспілотнікаў у бок Гомельскай вобласці, затое зафіксавалі некалькі палётаў дронаў з тэрыторыі Беларусі ў Чарнігаўскую вобласць.

Гэта чарговае здарэнне з дронамі ў Беларусі. На мінулым тыдні таксама разбіўся беспілотнік у Мінску.

юл