Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Чыноўнікі з атачэння Лукашэнкі пачынаюць губляць веру ў рэжым

05.08.2025 15:30
Пра гэта ды шмат іншага Святлана Ціханоўская распавялі ў інтэрв’ю брытанскаму выданню «The Sunday Times».
Святлана Ціханоўскаяhttps://t.me/tsikhanouskaya/

У размове са штодзёнкай «The Sunday Times». Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл распавяла пра тое, як змяніліся жыццё і адносіны ў сям’і Ціханоўскіх пасля вызвалення Сяргея, чаму Лукашэнка спадзяваўся пасеяць паміж мужам і жонкай разлад, і чаму беларускія чыноўнікі «зліваюць» інфармацыю офісу. 

Пра рэакцыю дачкі на вяртанне бацькі:

«Агнія, якая спачатку нават не пазнала свайго тату, спытала, ці можна ёй цяпер сказаць людзям, што ён вярнуўся. Для яе было вельмі важна, што яна можа нарэшце сказаць: «У мяне ёсць тата». Карней жа адчуў палёгку ад таго, што ён больш не адзіны мужчына ў доме. Гэта вельмі ціснула на яго».


Пра інфарматараў у атачэнні Лукашэнкі:

«Старая гвардыя, якую тут называюць «зубрамі», захоўвае вернасць Лукашэнку — яны побач з ім яшчэ з часоў, калі ён быў дырэктарам саўгаса, і з першага дня яго прэзідэнцтва. Але маладзейшыя чыноўнікі з яго асяроддзя пачынаюць губляць веру і перадаюць нам інфармацыю. Напрыклад, звесткі пра парушэнні санкцыяў, якія мы пасля перадаём заходнім саюзнікам. Мы імкнёмся заахвоціць тых, хто вагаецца, далучыцца да нацыянальнага дыялогу. Мы не пагражаем вешаць іх на ліхтарах. Мы проста нагадваем, што Лукашэнка калісьці памрэ, і ім варта падумаць пра ўласную будучыню».

Пра ролю Трампа і ЗША:

«Трампу вельмі няпроста абыходзіцца з Расіяй, але Беларусь для яго — «нізкавісячы плод». Беларусы ўжо згуртаваліся вакол ідэі пераменаў. У Трампа ёсць сіла і рычагі, каб дапамагчы гэта ажыццявіць».

Крыніца: Светлана Тихановская/юл