Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская павіншавала Караля Наўроцкага з інаўгурацыяй на пасадзе прэзідэнта

06.08.2025 14:29
Яна таксама падзякавала Анджэю Дудзе. 
Марта і Караль Наўроцкія PAP/Paweł Supernak

Святлана Ціханоўская павіншавала Караля Наўроцкага з інаўгурацыяй на пасадзе прэзідэнта і падзякавала яго папярэдніку, Анджэю Дудзе, за падтрымку. Лідарка беларускага апазіцыйнага руху напісала ў сацыяльных сетках, што «Польшча — гэта бастыён свабоды і бяспекі ў рэгіёне і прыклад для беларусаў, якія змагаюцца за свабоду».

«Дзякуй прэзідэнту Дудзе за гады салідарнасці і падтрымкі — беларусы ніколі гэтага не забудуць», — дадала Святлана Ціханоўская ў паведамленні на польскай мове.

ав