Беларуская Служба

Лідары апазіцыі запрашаюць далучыцца да Маршу Свабоды 9 жніўня ў Варшаве

06.08.2025 16:01
Марш Свабоды ў Варшаве пройдзе 9 жніўня, 15:00, пачатак на пляцы Пілсудскага.
Аўдыё

- Марш Свабоды – гэта не проста шэсце, гэта голас нашай салідарнасці, нашай надзеі і нашага пераканання ў тым, што вольная і дэмакратычная Беларусь – не мара, а мэта, да якой мы крочым разам, – піша ў сваім Тэлеграм-канале Павал Латушка.

Кіраўнік НАУ піша, што пакуль тысячы беларусаў знаходзяцца за кратамі, пацярпеўшы за свае перакананні і любоў да Радзімы, іншыя павінны быць мацнейшымі і аб’яднанымі.

- Кожны з нас – гэта голас свабоды, крок да перамогі, знак таго, што мы памятаем і не аддаем сваю будучыню. Далучайцеся да Маршу, прыводзьце сяброў і родных – разам мы больш моцныя. Пакажам свету, што беларусы нязломныя і будуць змагацца за сваю краіну да перамогі, - заахвочвае Латушка.

Далучыцца да мерапрыемстваў, прымеркаваных да пяцігоддзя падзеяў 2020 года, запрашае таксама Святлана Ціханоўская:

- 9 жніўня – гэта дата, якая аб’ядноўвае сотні тысяч беларусаў апошнія пяць год. Нягледзячы на тое, што прайшло так шмат часу, мы зноў выходзім на вуліцы. Мы даводзім усяму свету: Мы памятаем, мы працягваем змагацца, а галоўнае – мы разам. Гэты год – не выключэнне. У розных гарадах пройдуць акцыі, арганізаваныя беларускай дыяспарай. Далучайцеся да беларусаў! Выходзьце разам з сябрамі, роднымі, але абавязкова дбайце пра сваю бяспеку.

Марш Свабоды ў Варшаве пройдзе 9 жніўня, 15:00, пачатак на пляцы Пілсудскага.

ав


.