Ад пачатку 2025 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася амаль на 10% — з 57511 да 51962 чалавек. Большасць маюць часовы дазвол (47.832), сталы — 3.914, а таксама часовыя (141) і сталыя (75) карты рэзідэнта ЕС, паведамяле выданне pozirk.online. Найчасцей дазволы выдаюцца на падставе працы (36.616 выпадкаў), ўз’яднання сям'і, навучання і гуманітарных прычын.
З жніўня 2024 года працадаўцы ў Літве абавязаныя плаціць пошліну за хадайніцтвы аб выдачы дазволаў на жыхарства замежнікам.
У ліпені грамадзянцы Беларусі адмовілі ў працягу дазволу праз частыя паездкі ў Беларусь і працу ў «Белавіі». Яе прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Найбольшая нацыянальная група з дазволамі ў Літве — украінцы (75.941 чалавек на 1 жніўня).
эж