На адной з апошніх сустрэч Аляксандр Лукашэнка адпіў алей проста з бутэлькі. У TikTok брэнда «Залатая кропля» назвалі гэта «трэндам» і кінуліся паўтараць.
На відэа шэсць чалавек адпіваюць алей з бутэлькі. Відаць, што некаторыя з іх стараюцца, каб не зморшчыцца.
Відэа набрала звыш 1000 каментарыяў. Каментатары спрачаюцца, дык пілі ці не пілі супрацоўнікі завода алей — ці знялі дадатковы вечак, ці не.
Нехта ўспамінаў, што алей раілі піць у дзяцінстве. Хтосьці — што ён карысны і нават лечыць. Былі і больш негатыўныя каментарыі. Накшталт «Дурныя, лячыцеся» або «Адно толькі пытанне — навошта?».
нг