Беларуская Служба

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка» 

13.08.2025 13:33
Пытанні планавання прымянення «Арэшніка» будуць адпрацоўвацца сумесна з расійскімі вайскоўцамі. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.@modmilby

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што на будучых вучэннях УС Беларусі і Расіі «Захад-2025» будзе адпрацоўвацца планаванне прымянення ядзернай зброі і комплексу «Арэшнік», перадае прапагандысцкае агенцтва БелТА.

«Гэта для нас важны элемент стратэгічнага стрымлівання. Як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы павінны быць гатовыя да ўсяго. Мы бачым сітуацыю на нашых заходніх і паўночных межах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і актыўнасцю. Мы дэманструем адкрытасць і мірныя намеры, але порах трэба трымаць сухім», — заявіў Хрэнін.

Пытанні планавання прымянення «Арэшніка» будуць адпрацоўвацца сумесна з расійскімі вайскоўцамі. Раней у Хрэнін прадставіў Лукашэнку закрытую справаздачу пра вучэнні, сітуацыю на межах і гатоўнасць да рэагавання на магчымыя пагрозы для рэжыму.

эж


Вучэнні «Захад-2025» пройдуць 12-16 верасня – Мінабароны Беларусі

12.08.2025 10:59
Вучэнні прысвечаны «прымяненню груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».