Прадстаўнік арганізацыі «Белпол» Уладзімір Жыгар даў аператыўны каментар на публікацыю «Нашай Нівы» пра былога начальніка аператыўна-рэжымнай часці калоніі №2 Бабруйска Дзмітрыя «Рудольфа» Шынвізэ, які пасля заканчэння працы рэпатрыяваўся ў Германію.
«Белпол» ужо праінфармаваў сваіх нямецкіх партнёраў пра сітуацыю, а таксама мы знаходзімся на пастаянным кантакце з іншымі дэмакратычнымі інстытутамі, каб справядлівасць перамагла і Шынвізэ быў прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці. У тым ліку мы будзем удакладняць, ці паказаў Шынвізэ пры атрыманні грамадзянства Германіі такія факты сваёй біяграфіі», – заявіў Уладзімір Жыгар.
Дзмітрый «Рудольф» Шынвізэ – да нядаўняга часу начальнік аператыўна-рэжымнай часці калоніі №2 Бабруйска. Рукамі гэтага чалавека рабіліся многія подласці, ствараліся невыносныя ўмовы для сотняў ні ў чым не вінаватых людзей. У калоніі застаецца як мінімум 50 палітвязняў, а вертухай тым часам разам з сям'ёй абжываецца ў Германіі. Цяпер ён гер Dimitri Schönwiese, высветліла Наша Ніва.
ав