Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені – чэрвені 2025 года склаў 48 млрд 634 млн 100 тыс. долараў – гэта на 2,2% больш чым за аналагічны перыяд 2024 года (47 млрд 607 млн 400 тыс.). Пра гэта сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка, паведамляе «Позірк».
Экспарт склаўся на ўзроўні 23 млрд 852 млн 900 тыс. долараў (23 млрд 805 млн 900 тыс; +0,2% у параўнанні з папярэднім годам), імпарт – 24 млрд 781 млн 200 тыс. (23 млрд 805 млн 900 тыс; +4,1%). Адмоўнае сальда – 928 млрд 200 млн долараў (годам раней было дадатным – 4 млн 500 тыс.).
вс