Беларуская Служба

Украінскія мужчыны сталі актыўней уцякаць у Беларусь

26.08.2025 12:07
З 1 студзеня па 1 жніўня 2025 года перасекчы мяжу з Беларуссю па-за пунктамі пропуску спрабавалі як мінімум 911 мужчын — пра такую колькасць затрыманых кажуць памежнікі.
Пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Рэспублікай БеларусьАвтор: Дар Ветер - Власна робота, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19449576

У 2025 годзе на ўкраінска-беларускай мяжы было затрымана 911 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гэта ўдвая больш, чым за мінулыя 3 гады поўнамаштабнага ўварвання Расіі: у 2024 годзе іх было 336, у 2023-м — 26, а ў 2022-м — 61, спасылаючыся на ўкарінскае выданне «Следства.Інфо», піша «Наша Ніва».

На падставе дадзеных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, заўважаецца, што найбольш ахвочых перасекчы мяжу з Беларуссю памежнікі затрымалі ў Роўненскай вобласці. За час адкрытай вайны іх было 531. Яшчэ 484 мужчын было затрымана на Жытоміршчыне, 281 — на Валыні і 38 — на Кіеўшчыне. Пры гэтым Валынь стала адзіным рэгіёнам, з якога спрабавалі трапіць у Беларусь у першы год поўнамаштабнай вайны.

З 1 студзеня па 1 жніўня 2025 года перасекчы мяжу з Беларуссю па-за пунктамі пропуску спрабавалі як мінімум 911 мужчын — пра такую колькасць затрыманых кажуць памежнікі. Гэта ў 2 разы больш, чым за 2022, 2023 і 2024 гады разам узятыя.

«У прыватнасці, у 2022-м у Дзяржпамежслужбе паведамляюць пра 61 затрыманага (усе — на Валыні). У 2023 годзе парушальнікаў украінска-беларускай мяжы было 26 (24 на Валыні і двое на Роўненшчыне). Уже ў 2024-м іх колькасць значна павялічылася — затрымалі 336 мужчын (164 на Роўненшчыне, 112 на Жытоміршчыне, 58 на Валыні і 2 на Кіеўшчыне)», — гаворыцца ў паведамленні.

эж