Беларусь абмяжоўвае пастаўкі паліва ў Расію на фоне дэфіцыту і росту аптовых цэн на бензін у суседняй краіне, паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны. Мінску выгадней экспартаваць нафтапрадукты ў Кітай, Індыю і краіны Афрыкі, дзе цэны значна вышэйшыя, чым у РФ.
Украінская разведка адзначае, што попыт на беларускае паліва ў Расіі рэзка вырас у другой палове жніўня. Аднак магчымасці беларускіх НПЗ абмежаваныя: яны выпускаюць 3–4 млн тон бензіну ў год, прычым каля 2 млн тон спажываецца ўнутры краіны. Для параўнання: месячная патрэба Расіі складае каля 3 млн тон.
Эканамічныя прычыны таксама прымушаюць Мінск змяншаць экспарт у РФ. На міжнародных рынках кошт нафтапрадуктаў дасягае 1300–1900 долараў за тону, у той час як у Расіі прапануюць менш за тысячу.
Раней, падчас паліўнага крызісу ў сакавіку 2024 года, Беларусь паставіла ў Расію толькі 3 тыс. тон бензіну — каля 0,1% яе месячнай патрэбы.
эж