Беларуская Служба

У беларускіх школах узмацніцца ідэалагічны ціск 

26.08.2025 16:22
Асобна акцэнтуецца ўвага на «гісторыі генацыду беларусаў у гады вайны» — дзевяць інфармацыйных гадзінаў з выкарыстаннем матэрыялаў Генпракуратуры.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Sameer Neamah Mahdi

У беларускіх школах у новым навучальным годзе істотна ўзмоцняць ідэалагічны кантроль як над вучнямі, так і над настаўнікамі. Міністэрства адукацыі распрацавала 48-старонкавыя інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі, якія вызначаюць кірункі выхаваўчай і ідэалагічнай працы, паведамляе ТГ-канал правабаронцаў магілёўскай «Вясны»  MAYDAY TEAM.

Асноўны раздзел прысвечаны «ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню». Ён прадугледжвае вялікую колькасць мерапрыемстваў: абавязковыя ўрокі да дзяржаўных свят (Дзень народнага адзінства, Дзень Канстытуцыі, гадавіна Хатыні, Дзень яднання з Расіяй, Дзень Перамогі), заняткі ў межах праграмы «Школа актыўнага грамадзяніна», а таксама курс «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма».

Асобна акцэнтуецца ўвага на «гісторыі генацыду беларусаў у гады вайны» — дзевяць інфармацыйных гадзінаў з выкарыстаннем матэрыялаў Генпракуратуры і абавязковымі праглядамі фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі». У школах уводзяцца штотыднёвыя лінейкі з вынасам сцяга і выкананнем гімну.

Дакумент патрабуе таксама запуску праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»: класныя кіраўнікі павінны арганізоўваць сустрэчы з бацькамі і займацца фармаваннем «сямейна-шлюбных каштоўнасцяў».

Улады Беларусі заяўляюць, што «памяць пра Перамогу — частка нацыянальнай ідэі», таму многія мерапрыемствы будуць паўтарацца. Аналітыкі адзначаюць, што ўсё гэта стварае дадатковы ціск на настаўнікаў і сведчыць пра ўзмацненне ідэалагічнага складніку ў адукацыі.

эж

«У нас двухмоўе, таму карыстаемся рускай». Як насамрэч павінна выглядаць эфектыўная моўная палітыка ў Беларусі?

24.12.2024 10:33
У Варшаве прайшоў экспертны форум  «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню», падчас якога разважалі пра магчымыя варыянты моўнай палітыкі ў Беларусі, калі там зменіцца ўлада і будуць магчымыя дэмакратычныя перамены.